Дата дня
1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету не зьмяшчала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.
Як Менск стаў Мінскам. Факты, песьні і падкасты
Таксама ў гэты дзень
1921 — Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны.
1957 — набыў моц статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ).
1968 — папа Рымскі Павал VI у энцыкліцы «Humanae Vitae» («Чалавечае жыцьцё») забараніў каталікам усе штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю.
У гэты дзень нарадзіліся
1805 — Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.
1883 — Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадох.
1888 — Уладзімір Зварыкін, расейскі і амэрыканскі інжынэр, вынаходнік тэлевізіі.
1908 ― Юрка Лявонны, беларускі паэт.
1929 ― Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар.
У памяці
1856 ― Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст.
1890 — Вінсэнт ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).
29 ліпеня 2004 году памёр Язэп Юхо, юрыст, гісторык, заснавальнік беларускай навуковай школы гісторыі дзяржавы і права, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.