Сёлета ўступілі ў сілу зьмены, якія пашырылі магчымасьці дзяржавы ціснуць на бацькоў. Цяпер за тое, што бацькоў прыцягвалі да адказнасьці за «распаўсюджваньне экстрэмізму» і «прапаганду ці публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі», могуць адабраць дзіця. Расказваем, як зьмены ў заканадаўстве значна пашырылі магчымасьці дзяржавы адбіраць дзяцей у бацькоў і сталі інструмэнтам палітычных рэпрэсій.
Матэрыял падрыхтаваны разам з сэрвісам бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі legalhub.help.