З спасылкай на дадзеныя сьледзтва адзначаецца, што схема ўвозу фальсыфікату была арганізаваная праз Польшчу з мэтай наступнага збыту, піша Позірк.
Кіраваў дастаўкай кантрабандных лекаў жыхар Валынскай вобласьці з саўдзельнікамі. Рэалізоўвалі «падробленыя лекі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў мэсэнджарах», гаворыцца ў паведамленьні.
«У ходзе праведзеных санкцыянаваных судом ператрусаў у месцах захоўваньня мэдпрэпаратаў і жыхарства фігурантаў праваахоўнікі сканфіскавалі расейскія і беларускія мэдыкамэнты, грашовыя сродкі ў рознай валюце ў эквіваленце больш за 2 млн грыўняў (каля 50 тысяч даляраў), чарнавыя запісы, таварна-транспартныя накладныя аб паштовых адпраўленьнях лекавых сродкаў», – адзначае наглядны орган.
Распачатая крымінальная справа, прызначаны шэраг экспэртыз. Вырашаецца пытаньне аб арышце сканфіскаванай маёмасьці.
«Вызначаюцца ўсе датычныя да незаконнай дзейнасьці», – падкрэсьліваецца ў рэлізе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Меншчыне аўтобус, у якім былі дзеці з інваліднасьцю, сутыкнуўся зь легкавіком. Ёсьць пацярпелыя