Беларуска Тацяна Клімовіч выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў па акадэмічным веславаньні, яна заняла другое месца, За выхад у паўфінал спартоўкі будуць змагацца 30 ліпеня.
Беларус Яўген Залаты выйшаў у 1/4 фіналу турніру па акадэмічным веславаньні, прадэманстравашы найлепшы час – 6 хв. 51 сек. Чвэрцьфінальныя заезды на Алімпійскім водным стадыёне ў Вер-Сюр-Марн заплянаваныя на 30 ліпеня.
Беларуская раварыстка Ганна Церах заняла 29-е месца з 35-ці у фінале гонкі з паасобным стартам. Адставаньне ад пераможцы склала крыху больш як 5 хвілінаў. Церах 4 жніўня выступіць у групавой гонцы.
Беларускі плывец Ільля Шымановіч у кваліфікацыі на дыстанцыі 100 мэтраў брасам паказаў трэці вынік і выйшаў у паўфінал. Але ў фінал не прайшоў.
Беларусь на гэтых гульнях прадстаўляюць 17 спартоўцаў.
- Роварны спорт: Ганна Церах.
- Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
- Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
- Барацьба: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў
- Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
- Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
- Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
- Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
- Тэквандо: Георгі Гурцыеў.
Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма грошай і канкурэнцыі». Што адбылося зь беларускім спортам за чатыры гады