У пятніцу 26 ліпеня тэлеграм-канал «Слуцк. Беларусь. Навіны» апублікаваў відэа чытача, дзе зьнятае брутальнае затрыманьня падлетка ў Слуцку, заўважыла «Наша Ніва». Маладога чалавека і яго сяброў затрымліваюць людзі ў камуфляжы.
На наступны дзень тэлеграм-канал апублікаваў яшчэ адно відэа, дзе бачна, як падлетка валяць на зямлю, адбіраюць тэлефон, пішуць пратакол, а потым з заламанымі рукамі вядуць да мікрааўтобуса, дзе яго чакаюць з тортам і сьвечкамі. Людзі ў камуфляжы і сябры падлетка, якому споўнілася 15 гадоў, віншуюць яго.
Розыгрыш, як высьветлілася, арганізаваў брат хлопца, а «сілавікоў» вельмі праўдападобна згулялі яго знаёмыя з гідрабольнага стралковага клюбу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–лістапад 2020. Мы — сьведкі. „У мярзотнай атмасфэры пачынаеш адчуваць сябе парушальнікам“. АБНАЎЛЯЕЦЦА