Амэрыканская зорка Лэдзі Гага сьпявала па-француску і грала на піяніна падчас выступу на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў на беразе Сены ў Парыжы.
Пра гэта паведамляе SkyNews.
Сотні тысяч гледачоў выстраіліся на берагах і мастах Сены, назіраючы за тысячамі спартоўцаў на лодках у флятыліі, якія прабіраліся па водным шляху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Экс-капітан зборнай Кацярына Сныціна: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на АлімпіядуСярод гасьцей цырымоніі — прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн і прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.
Цырымонія пачалася з трансьляцыі запісанага відэа, на якім легенда францускага футбола Зінэдзін Зідан бегае і нясе алімпійскі агонь па вуліцах Парыжу.
Слупы сіняга, белага і чырвонага дыму, якія прадстаўлялі колеры францускага сьцягу, ахутвалі ўдзельнікаў цырымоніі.