Фінляндыя заявіла ў пятніцу аб парушэньні сваіх тэрытарыяльных водаў расейскім суднам.
Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Па словах фінскага ўраду, інцыдэнт адбыўся ў пятніцу ва ўсходняй частцы Фінскай затокі.
«Памежная ахова расьсьледуе інцыдэнт і дасьць дадатковую інфармацыю па меры прасоўваньня расьсьледаваньня», — гаворыцца ў заяве Мінабароны краіны.
Фінская газэта Helsingin Sanomat прыводзіць словы галоўнага сьледчага памежнай службы Петэра Стауфера аб тым, што парушэньне было ўчыненае расейскім вайсковым суднам, якое ўваходзіць у склад Балтыйскага флёту і прызначанае для разьведкі марскога дна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэцыя выклікала расейскага амбасадара за парушэньне мяжы вайсковым самалётамСтаўфер растлумачыў, што фінскі памежны карабель адканваіраваў расейскае судна з тэрытарыяльных водаў Фінляндыі і што інцыдэнт працягваўся каля сямі хвілінаў.
У мінулым месяцы Фінляндыя паведаміла, што 10 чэрвеня яе паветраную прастору парушылі чатыры расейскія вайсковыя самалёты.