Чальцы рэдакцыі «Бюро» былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расеі. «З гэтага вынікае, што мы фігуранты крымінальнай/крымінальных справаў», — пішуць журналісты-расьсьледнікі на сваёй старонцы ў X.
У вышук абвешчаныя журналісты Аляксандар Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. Па якіх артыкулах, не ўдакладняецца.
«Крымінальны перасьлед каманды «Бюро» мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расьсьледаваньні і як спробу ціску лукашэнкаўскіх уладаў на незалежную журналістыку», — заявіла рэдакцыя выданьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты«Бюро мэдыя» – гэта каманда беларускіх журналістаў-расьсьледнікаў, якія дакумэнтуюць факты хабарніцтва, махлярства, ухіленьня ад падаткаў, адмываньня грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэньняў правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных галінах — ад эканомікі да адукацыі, ад палітыкі да мэдыцыны.
«Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадзтву. Мы знаходзім і расьсьледуем схемы з прыкметамі карупцыі, каб наблізіць перамены да лепшага», — пішуць пра сябе журналісты на сайце «Бюро».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як манастыр РПЦ у Беларусі зарабляе мільёны даляраў