Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што ў распрацоўцы пляну Літва абапіраецца на досьвед краін Паўночнай Эўропы, якія маюць пляны эвакуацыі як для ваеннага, так і для мірнага часу.
Як паведаміла выданьне lrt.lt, новы парадак арганізацыі эвакуацыі сваёй пастановай зацьвердзіць урад. Яго будуць выкарыстоўваць у часе вучэньняў у цывільнай абароне, якія мусяць прайсьці ў Літве ўвосень.
Паводле Агне Білатайце, ужо цяпер розныя ведамствы ўзгаднілі свае абавязкі і задачы ў выпадку неабходнасьці правядзеньня эвакуацыі.
Органы самакіраваньня павіны да пачатку жніўня сабраць інфармацыю пра колькасьць жыхароў, якіх неабходна будзе эвакуаваць, а таксама пра маршруты, транспарт і неабходную колькасьць чалавек, якія будуць займацца эвакуацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы: беларускія спэцслужбы сочаць за літоўскімі дыпляматамі ў Менску для вэрбаваньняЛітва пачала больш пільна займацца пытаньнямі грамадзянскай абароны пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Сёлета ў сакавіку Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы вызначыў патэнцыйныя пагрозы для сваёй краіны з боку Беларусі, Расеі і Кітаю.