Улады называюць візыт «працоўным».
Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Расею, паведамляе БелТА.
Там ён сустрэўся з Уладзімірам Пуціным у манастыры на востраве Валаам, што на Ладаскім возеры. Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Падчас візыту плянуюцца перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным. Яны пройдуць «у розных фарматах», адзначае дзяржаўнае агенцтва.
Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць «актуальныя пытаньні ў разьвіцьці беларуска-расейскіх адносін, прасоўваньне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бясьпекі і міжнародны парадак дня».
З 2022 году Лукашэнка наведваў Расею і сустракаўся з Пуціным болей за 20 разоў. Часта ягоныя палёты ў Маскву не анансуюцца і робяцца вядомымі толькі ў дзень самога візыту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін і Лукашэнка нясуць такую ж пагрозу сьвету, як некалі Гітлер», — Пэлосі і Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Паўднёвай Карэі сочаць за перамовамі кіраўніка МЗС Беларусі з уладамі КНДР