63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў.
Ірыне Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук: выставілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Справу жанчыны пачнуць разглядаць 1 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Фалькоўская.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо пяты суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маглі б сесьці ўтраіх — я, мама і тата». Блогерка Вольга Такарчук пра калёнію, сваё вызваленьне і арышт маціБылая палітзьняволеная блогерка Вольга Такарчук на волю выйшла 16 чэрвеня 2022 году. Яе судзілі паводле трох артыкулаў КК:
- «Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі);
- «Паклёп» (артыкул 188 КК);
- «Абраза судзьдзі» (ч. 1 арт. 391 КК).
Доўгі час пасьля вызваленьня Вольга Такарчук прынцыпова заставалася ў Беларусі. Але ў 2024 годзе яна вымушана была выехаць за мяжу, дзе знаходзіцца і сёньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці былой палітзьняволенай Вольгі Такарчук Ірыну затрымалі паводле крымінальнай справы