«Мы Злучаныя Штаты Амэрыкі, і няма нічога немагчымага, калі мы робім гэта разам. Мы проста павінныя памятаць, хто мы ёсьць. Я прысьвяціў сваё прэзыдэнцтва таму, каб даказаць гэта, і буду працягваць гэта рабіць сёньня, заўтра і кожны дзень, пакуль я маю гонар быць вашым прэзыдэнтам», — гаворыцца ў паведамленьні.
21 ліпеня 81-гадовы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў аб рашэньні зьняць сваю кандыдатуру з прэзыдэнцкай гонкі і прапанаваў Дэмакратычнай партыі вылучыць кандыдатам віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс. Яна пагадзілася прыняць намінацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камала Гарыс упершыню выступіла пасьля заявы Байдэна ў падтрымку яе вылучэньня ў прэзыдэнтыРаней кандыдат у віцэ-прэзыдэнты Трампа Дж.Д.Вэнс сказаў, што ў выпадку зьняцьця прэзыдэнта Байдэна з выбараў рэспубліканцы плянуюць патрабаваць ад яго датэрміновай адстаўкі.
У канцы чэрвеня адбыліся дэбаты паміж Джо Байдэнам і Дональдам Трампам. На думку многіх выбарнікаў, для цяперашняга прэзыдэнта яны аказаліся правальнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зьдзівіла адмова Байдэна ад выбарчай гонкі? Якія шанцы дэмакратаў супраць Трампа зараз? Адказваюць палітолягіПасьля гэтага ўсё большая колькасьць дэмакратаў заклікала Байдэна адмовіцца ад удзелу ў выбарах.
17 ліпеня стала вядома, што 81-гадовы Джо Байдэн захварэў на COVID. Паведамлялася, што ён будзе знаходзіцца ў рэзыдэнцыі ў штаце Дэлавэр, дзе будзе выконваць свае абавязкі ў самаізаляцыі.