У Харватыі шэсьць чалавек загінулі пры страляніне ў доме састарэлых

На месцы падзеі.

Шэсьць чалавек загінулі ў выніку страляніны ў доме састарэлых у горадзе Дарувары на поўначы Харватыі. Падазраванага затрымалі, сярод забітых — ягоная маці, паведамляе мясцовая прэса.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 22 ліпеня. Нападнік увайшоў ва ўстанову зь пісталетам і пачаў страляць па маці, наведніках і пэрсаналу. Пяць чалавек загінулі на месцы, шосты — у шпіталі. Сярэдні ўзрост забітых — каля 90 гадоў, расказала газэта Večernji list са спасылкай на прэм’ер-міністра Харватыі Андрэя Пленкавіча.

Колькасьць ахвяр можа вырасьці. Некалькі чалавек былі шпіталізаваныя. На момант публікацыі навіны вядома, што двое зь іх знаходзяцца ў крытычным стане. Спачуваньні сем’ям загінулых выказалі прэзыдэнт Зоран Міланавіч, прэм’ер-міністар, члены парлямэнту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША забойца пяці чалавек у гей-клюбе атрымаў 55 пажыцьцёвых тэрмінаў плюс 190 гадоў турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна ў аквапарку пад Дэтройтам: паранена 9 чалавек, дзіця ў крытычным стане
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У грузінскім горадзе Руставі ў выніку страляніны на рынку загінулі чатыры чалавекі