Міністар замежных спраў Армэніі Арарат Мірзаян назваў гістарычнымі рашэньні Рады Эўразьвязу аб падтрымцы Армэніі ў межах Эўрапейскага фонду і пачатку дыялёгу аб лібэралізацыі візавага рэжыму.
«Гэта вельмі важная вяха ў партнэрстве, якое паглыбляецца паміж Армэніяй і ЭЗ і якое заснавана на агульных каштоўнасьцях і прынцыпах, а таксама на агульным бачаньні стабільнасьці, міру і росквіту. Я шчыра дзякую сваім калегам з ЭЗ і краінам ЭЗ, — заявіў Арарат Мірзаян.
Пасьля ўвядзеньня бязьвізывага рэжыму з краінамі Эўразьвязу Грузія, Малдова і Ўкраіны пачалі перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Малдова і Ўкраіна атрымалі спачатку статус краін-кандыдатак, а цяпер ужо вядуць перамовы непасрэдна аб далучэньні да арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна і Малдова пачынаюць перамовы аб уступленьні ў ЭўразьвязАрмэнія зьяўляецца ўдзельніцай Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), але зь сярэдзіны 2023 году пачала згортваць сваю прысутнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼер Армэніі заявіў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Зь Менску і Ерэвану адклікалі амбасадараўУ лютым 2024 году прэм’ер-міністар Нікол Пашыньян прызнаў, што Армэнія, па сутнасьці, замарозіла свой удзел у арганізацыі, бо тая «ня выканала сваіх абавязаньняў у галіне бясьпекі» перад Армэніяй, асабліва ў 2021 і 2022 гадах. У сакавіку 2024 году Нікол Пашыньян заявіў, што расейскія памежнікі пакінуць міжнародны аэрапорт Ерэвана да 1 жніўня 2024 году.
12 чэрвеня прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на сустрэчы з дэпутатамі парлямэнту заявіў, што краіна выйдзе з АДКБ. Пры гэтым канкрэтных тэрмінаў выхаду ён не назваў. «Мы самі вырашым, калі выйдзем», — дадаў ён.
Пазьней міністар замежных спраў Армэніі Арарат Мірзаян заявіў у парлямэнце, што словы Пашыньяна няправільна інтэрпрэтавалі.
«Прэм’ер-міністар Армэніі заявіў, што мы вырашым, калі выйдзем, але назад ня вернемся. Калі нехта сьцьвярджае, што прэм’ер-міністар Армэніі заявіў, што Армэнія выходзіць з АДКБ, то памыляецца», — сказаў Мірзаян.
На той жа сустрэчы Нікол Пашыньян заявіў, што ніякія афіцыйныя асобы Армэніі ня будуць наведваць Беларусь, пакуль Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе.
«Адзін з чальцоў АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы 44-дзённай вайны (у Карабаху), заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджану. І пасьля гэтага я павінен абмяркоўваць з кіраўніком Беларусі нейкія пытаньні ў фармаце АДКБ?» — сказаў Пашыньян у парлямэнце.
У выніку бакі адклікалі сваіх дыпляматаў для кансультацый.
Экспэрты мяркуюць, што прычынай гэтага мог стаць продаж Азэрбайджану беларускай зброі, якую азэрбайджанскі бок выкарыстоўваў у вайне ў Карабаху ў 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Орбан пасьля сустрэч зь Зяленскім і Пуціным адправіўся ў былы Нагорны Карабах