Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ Валер Бойша памёр на працы 18 ліпеня.
Пра сьмерць Валера Богшы паведаміла «Гомельская Вясна». Яму было 59 гадоў.
Сьмерць Бойшы пацьвердзілі крыніцы Свабоды на Мазырскім НПЗ:
«Яго пахавалі на выходных, аб прычынах сьмерці нічога сказаць ня можам».
Нядаўна Валера Бойшу і супрацоўніцу газэты «Мозырский нефтепереработчик» Сьвятлану Богуш прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле часткі 2 артыкулу 19.11 («Распаўсюджаньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прапагандуе такую дзейнасьць») КаАП.
Іх затрымалі 10 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыхтуюцца да вайны, а генэратары ня ў стане купіць». Што расказваюць пра сытуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары