Ільлю Нарышкіна абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца» (ч. 2 арт. 356 КК) і «ўдзеле ў вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вэрбаваньні або падрыхтоўцы асобаў да такога ўдзелу» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Яму пагражае да 25 гадоў калёніі.
Вядзе закрыты працэс судзьдзя Юры Казакевіч.
Нарышкін родам са Слоніма, частку дзяцінства правёў у Горадні, пісала «Наша ніва». Вучыўся ў Акадэміі МУС Беларусі, цяпер мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэту.
Нарышкін выступаў у розных конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканалу «Беларусь-2», якая называецца «Вежа», апошнія публічныя зьвесткі пра яго датуюцца сакавіком 2023-га, паведамляла «Наша ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, што Беларусь кантактуе зь Нямеччынай пра «разьвіцьцё сытуацыі» вакол асуджанага да сьмерці Рыка Крыгера ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як сьмяротны прысуд». Сваякі палітзьняволенай Шарэнды-Панасюк даведаліся пра яе хваробу