Кандыдатура віцэ-прэзыдэнткі ЗША Камалы Гарыс, як адзначае «Голас Амэрыкі» была б лягічным выбарам для хуткага аб’яднаньня галасоў дэлегатаў Дэмакратычнай партыі. Менавіта яны вырашаць, хто працягне барацьбу за пасаду прэзыдэнта. Яе імя фігуруе першым у чарзе на пераемнасьць. Акрамя таго, яна, як удзельніца кампаніі Байдэна-Гарыс, была б зручная донарам у фінансавых адносінах. Згодна з правіламі фінансаваньня перадвыбарнай кампаніі Гарыс будзе мець права выдаткаваць увесь бюджэт кампаніі Байдэна-Гарыс, які, паводле іх апошняй чэрвеньскай справаздачы, складае 91 мільён даляраў.
Па дадзеных новага апытаньня Цэнтра дасьледаваньняў грамадзкіх сувязяў AP-NORC: 58 працэнтаў дэмакратаў лічаць, што з Гарыс атрымаецца добры прэзыдэнт, гэтак жа лічаць 30 працэнтаў усяго насельніцтва ЗША і 43 працэнты дарослых, сярод якіх 74 працэнтаў дэмакратаў.
Аднак дэмакраты, магчыма, таксама захочуць пазьбегнуць недэмакратычнай бачнасьці аўтаматычнай каранацыі Гарыс у якасьці пераемніцы Байдэна і правесьці своеасаблівае спаборніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн заявіў аб выхадзе з прэзыдэнцкай гонкіВарыянт адкрытай канвэнцыі
Партыя магла б правесьці адкрыты зьезд і выбраць кандыдата зь ліку некалькіх, сярод якіх могуць апынуцца губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам, губэрнатар Пэнсільваніі Джош Шапіра або губэрнатар Мічыгана Грэтхен Уітмер.
Адкрыты зьезд можа стаць бурным мерапрыемствам і выклікаць рознагалосьсі, чаго дэмакраты хацелі б пазьбегнуць за два месяцы да выбараў.
Вылучэньне каго-небудзь, акрамя Гарыс, таксама можа раззлаваць афраамэрыканскіх жанчын, якія зьяўляюцца асноўнай падтрымкай партыі.
«Сутнасьць у тым, што калі прэзыдэнт сыдзе ў адстаўку, дэмакраты павінны хутка высьветліць, і хто заменіць Байдэна, і хто, хутчэй за ўсё, пераможа на выбарах», — растлумачыў Лары Сабата, дырэктар Цэнтра палітыкі Унівэрсітэта Вірджыніі.
«І гэта павінен быць адзін і той жа чалавек, — сказаў ён „Голасу Амэрыкі“. Ці змогуць яны зрабіць гэта ў адведзены тэрмін — месяц — гэта зусім іншае пытаньне».
Дэмакраты таксама павінны вырашыць, хто стане кандыдатам на пасаду віцэ-прэзыдэнта, і гэты працэс можа выклікаць хваляваньне і раскол у партыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я атрымаў кулю за дэмакратыю»: Трамп упершыню выступіў пасьля замаху