Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 17 мая 2018 г. № 42 «Аб прафіляктычных прышчэпках», паведамляе «Мэдыязона» са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Таксама з 2025 года ўводзіцца ўводзіцца прафіляктычная вакцынацыя супраць пнэўмакокавай інфекцыі ўсіх дзяцей ва ўзросьце да 1 года і бустэрная вакцынацыі супраць коклюшу дзяцей 6 гадоў. Міністэрства аховы здароўя тлумачыць новаўвядзеньні агульнасусьветнай практыкай.
Інфэкцыя ВПЧ – адна з асноўных прычын разьвіцьця рака шыйкі маткі, які займае чацьвёртае месца сярод самых распаўсюджаных відаў раку ў жанчын ва ўсім сьвеце. У Эўрапейскім рэгіёне рак шыйкі маткі штогод дыягнастуецца ў больш за 66 000 жанчын і больш за 30 000 жанчын штогод паміраюць ад гэтага захворваньня.
Па стане на канец 2021 года вакцынацыю супраць ВПЧ увялі 38 з 53 краін у эўрапейскім рэгіёне. У верасьні 2022 года ўсе 53 краіны прынялі абавязацельствы па абароне дзяўчынак і жанчын ад гэтага папярэджанага захворваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль ударыў па порце, які кантралююць хусіты, і назваў гэта помстай за гібель грамадзяніна Беларусі ў Тэль-Авіве