У паўночнай частцы канадзкай правінцыі Альбэрта — пяць значных лясных пажараў. У сувязі з гэтым пачалася эвакуацыя трох населеных пунктаў, паведамляе Reuters.
Агульная тэрыторыя трох грамадаў складае каля 62 тысяч гектараў, на ёй пражывае 5 тысяч чалавек. Альбэрта багатая нафтай, але лясныя пажары не пагражаюць здабычы.
Усяго ў правінцыі ўспыхнулі 158 лясных пажараў, 55 зь якіх выйшлі з-пад кантролю, што азначае, што плошча пажару будзе пашырацца. Адзначаецца, што ня ўсе пажары, якія выйшлі з-пад кантролю, патрабуюць эвакуацыі людзей.
«Чакаецца, што пажарная актыўнасьць будзе заставацца інтэнсіўнай на працягу выходных, паколькі захаваюцца гарачыя і сухія ўмовы», — гаворыцца ў заяве пажарнай службы Альбэрты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моцная сьпякота закранула мільёны жыхароў ЗША, у Каліфорніі лясныя пажарыУ правінцыі задзейнічалі больш за 200 пажарных і дапаможнага пэрсаналу, 10 верталётаў і 43 адзінкі цяжкай тэхнікі. У пажарнай службе адзначылі, што прычынай пажару стала маланка.
Тым часам у суседняй правінцыі Брытанская Калюмбія, дзе зафіксавалі ўжо 319 актыўных лясных пажараў, у суботу выдалі загады аб эвакуацыі праз пажар, які выйшаў з-пад кантролю паміж двума азёрамі. Пра гэта паведаміла пажарная служба правінцыі.
За апошнія 24 гадзіны ў Брытанскай Калюмбіі ўспыхнулі 58 новых лясных пажараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыхтуюцца да вайны, а генэратары ня ў стане купіць». Што расказваюць пра сытуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары