Расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па жылым раёне Мікалаева, паведаміў мэр гораду Аляксандар Сянкевіч. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі піша, што снарад трапіў па дзіцячай пляцоўцы. Загінулі тры чалавекі, пяцёра атрымалі раненьні.
Адзін з загінулых — дзіця. Як піша тэлеграм-канал «Николаевский Ванёк», яму было 10 гадоў, яго «разарвала на часткі».
Расея штодзень атакуе тэрыторыю Ўкраіны. 13 ліпеня расійскія войскі нанесьлі ўдар па пасёлку Прыазёрнае Херсонскага раёну Ўкраіны. Адзін з снарадаў трапіў у двор жылога дому. Загінулі дзьве жанчыны — 72 і 50 гадоў.