Але ці сапраўды ўсё так калярова? Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» – беларуска Тацяна Рэўт, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RTÉ.
Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн»
Your browser doesn’t support HTML5
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны.