У 2023 годзе Беларусь наведалі 5 мільёнаў 800 тысяч турыстаў, сьцьвярджае афіцыйная статыстыка, пры гэтым больш за 5 мільёнаў — гэта турысты з Расеі. Інакш кажучы, 96% замежных турыстаў у Беларусі — расейцы.
Беларусь займае трэцяе месца ў топе рэйтынгу замежных паездак расейцаў пасьля Італіі і Турэччыны. Расейцы ня толькі пакідаюць у Беларусі сотні мільёнаў даляраў, але і адкрываюць для сябе адрозьненьні беларусаў ад саміх расейцаў і даведваюцца шмат новага пра беларусаў.
Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў сацсеткі грамадзян Расеі, якія наведвалі Беларусь, і паглядзеў, што расейцаў так вабіць у Беларусі і што іх тут зьдзівіла.