Адключэньне электраэнэргіі цяпер не распаўсюджваецца на прадпрыемствы крытычна важнай інфраструктуры, а таксама на тыя, якія імпартуюць больш за 80% электраэнэргіі для сваіх патрэбаў, гаворыцца ў зводцы Міністэрства энэргетыкі ад 18 ліпеня.
Паводле інфармацыі агенцтва, у Днепрапятроўскай вобласьці баявыя дзеяньні сталі прычынай адключэньня паветранай лініі электраперадач. Таксама пашкоджаны дрот высакавольтнай вышкі. Усе спажыўцы, якія засталіся без электрычнасьці, зноў падлучаныя да сеткі.
У Данецкай вобласьці абстрэл з боку расейцаў прывёў да спыненьня працы шахты.
«У Данецкай вобласьці ў выніку варожага абстрэлу на тэрыторыі шахты пачаўся пажар. У момант аварыі ў шахце знаходзіліся 24 рабочыя. Іх паднялі на паверхню. Пажар зьліквідавалі», — паведаміла Міністэрства энэргетыкі.
Праз анамальную сьпёку ва Ўкраіне без электраэнэргіі засталіся 374 населеныя пункты, а разам з рэгіёнамі, якія зазналі абстрэлы, бяз току жывуць 503 пункты.
Акрамя таго, праблемы з электраэнэргіяй назіраюцца і ад таго, што ў летні пэрыяд вырасла энэргаспажываньне ў краінах Эўропы, якія пасьля ўдараў расейскага войска па ўкраінскіх энэргетычных аб’ектах дапамагаюць Украіне з энэргіяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна перакрыла пастаўкі расейскай нафты ў Вугоршчыну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта было сапраўднае пекла», — кіраўнік дзіцячай бальніцы ў Кіеве на экстраным паседжаньні Рады Бясьпекі ААН