З пачатку году для юрыдычных асобаў яны сталі вышэй на 0,42% (з 8,83% да 9,25%, для фізычных асобаў — на 0,09% (з 10,86% да 10,95%).
Сярэднія працэнтныя стаўкі па новых крэдытах вырасьлі на 0,44% (з 9,57% да 10,01%): для юрыдычных асобаў — на 0,48% (з 9,55% да 10,03%); для фізычных асобаў — на 0,16% (з 9,75% да 9,91%).
Па ўсіх тэрміновых банкаўскіх укладах сярэднія працэнтныя стаўкі вырасьлі на 0,62% (з 8,48% да 9,1%), па новых банкаўскіх укладах — на 0,23% (з 6,19% да 6,44 %).
Паводле зьвестак Нацбанку, запазычанасьць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 чэрвеня 2024 году дасягнула 54 млрд 190,8 млн рублёў.
Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што актуальная сума даўгоў перад банкамі на 3,4% большая, чым на 1 студзеня 2024 году (52 млрд 394,8 млн рублёў), і на 15,6% перавышае запазычанасьць, зафіксаваную 1 чэрвеня 2023 году (46 млрд 860,9 млн рублёў).
Пратэрмінаваная запазычанасьць па крэдытах склала 126,7 млн рублёў (6% у гадавым вымярэньні; −40,5% з пачатку гэтага году).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады расказалі пра памер падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсаў за тры гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 5 месяцаў 6,2 млрд рублёў — беларускія банкі працягваюць шчодра раздаваць крэдыты людзям. Чым гэта небясьпечна