Затрымалі за тату-надпіс
Пра затрыманьне паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. На руцэ ў дзяўчыны быў татуаваны надпіс «Х** войне» — сілавікі назвалі гэта «лёзунгам з экстрэмісцкіх рэсурсаў», на яе данесьлі госьці «Славянскага базару», піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 ліпеня: Асуджанаму на 10 гадоў мастаку Вярбіцкаму зноў дадалі 2 гады калёнііАсудзілі за ўдзел у пратэсьце
15 ліпеня вынесьлі прысуд Яўгену Раманаву з Добрушу. Яго асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Як піша «Вясна», судовае пасяджэньне адбылося ў будынку аддзелу ўнутраных спраў Добрускага раённага выканаўчага камітэту.
Справу разглядала Сьвятлана Лук’янава. Яна прызнала Яўгена вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 ліпеня: затрыманьне за данат палку імя КаліноўскагаЗатрымалі за данат
Старшага спэцыяліста ў тэставаньні менскай IT-кампаніі затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарнай акцыі пратэсту, падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а таксама ў данаце ў памеры 15 даляраў фонду BySol.
Як піша «Вясна», за гэта затрыманага прымусілі «добраахвотна» пералічыць нейкую суму грошай адной з мэдыцынскіх установаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 ліпеня: супрацоўніка ІТ-кампаніі судзяць за данатыЗа ўдзел у акцыях пратэсту і камэнтары затрымалі эканаміста
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў нэгатыўныя камэнтары пра сілавікоў, паведамляе «Вясна». Таксама, паводле праваабаронцаў, затрыманы мужчына паведаміў, што нібыта даслаў «Чорнай кнізе Беларусі» інфармацыю пра пракурорскага работніка, зь якім гуляў у більярд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 ліпеня: затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка з ЖодзінаБрата загінулага ва Ўкраіне «вагнэраўца» асудзілі за «паклёп на Лукашэнку»
15 ліпеня ў Сьветлагорску разглядалі крымінальную справу супраць Дзьмітрыя Суўханава. Яму інкрымінавалі ч. 2 арт. 367 КК («паклёп на Лукашэнку»). Справу прызначылі весьці судзьдзю Крысьціну Касьянаву, піша «Гомельская Вясна».
Вынік судовага паседжаньня праваабаронцам пакуль не вядомы.
Дзьмітры — родны брат Марата Суўханава, які летась у лютым загінуў ва Ўкраіне ў складзе расейскіх войскаў. Раней яго асудзілі ў Расеі паводле «наркатычнага» артыкула, а ў месцы зьняволеньня завэрбавалі ў прыватную вайсковую кампанію «Вагнэр».
У чэрвені тая ж самая судзьдзя Касьянава вяла адміністрацыйны працэс у дачыненьні да Дзьмітрыя за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 ліпеня: турма за пераводы палітвязьням; завочны суд над журналістам