У гарах Кабардзіна-Балкарыі ў Расеі загінуў беларускі турыст

Горы ў Кабардзіна-Балкарыі. Ілюстрацыйнане фота

Беларускія турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расеі.

Расейскія ратавальнікі эвакууюць цела загінулага беларуса, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі.

На момант прыбыцьця спэцыялістаў МНС Расеі ў цясьніну Ірык-Чат 34-гадовы мужчына, які быў у складзе беларускай турыстычнай групы з 14 чалавек, памёр. 15 ліпеня ён сарваўся са скалы і траўмаваўся, піша «Позірк».

МНС Расеі зазначае, што турысты не зарэгістравалі свой маршрут у іх ведамстве.

У верасьні 2023 году ў гэтым жа рэгіёне сарваўся і загінуў 40-гадовы беларускі турыст, у ліпені — жанчына 1955 году нараджэньня.

Таксама ў ліпені 2023 году на вышыні 5100 мэтраў ратавальнікі знайшлі і эвакуавалі пяць турыстаў, у тым ліку чатырох грамадзян Беларусі. Група таксама не зарэгістравала маршрут у МНС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Эльбрусе загінуў беларус. Ім аказаўся спартовы функцыянэр
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У польскіх Татрах загінуў беларускі турыст