Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
Яго абвінавачваюць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Суд над ім распачнецца 17 ліпеня ў судзе Першамайскага раёну Менску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Анастасія Кулік.
Актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 году. 14 ліпеня 2022 году Зьмітру прысудзілі 1,5 года калёніі, а Насьце — 3 гады «хатняй хіміі».
Зьміцер Дашкевіч меўся выйсьці на волю з папраўчай калёніі № 14 па заканчэньні тэрміну 11 ліпеня 2023 году. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»). Судзьдзя Тацяна Дзеравянка прызначыла палітвязьню яшчэ адзін год калёніі ва ўмовах строгага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кляштар, канцлягер, калёнія асаблівага рэжыму для рэцыдывістаў. Гісторыя глыбоцкай вязьніцы