У сувязі з гэтым улады выдалі папярэджаньне аб неспрыяльнай гідрамэтэаралягічнай сытуацыі (аранжавы ўзровень небясьпекі).
У сувязі са сьпёкай МНС не выключае гібелі людзей на вадзе, цеплавых удараў; парушэньня электразабесьпячэньня і адключэньня электраэнэргіі празь перагрэў трансфарматарнага абсталяваньня; дэфармацыі асфальту і росту колькасьці аварый; узьнікненьня прыродных пажараў і распаўсюджваньня агню на населеныя пункты.
12 ліпеня ў Беларусі на суботу, 13 ліпеня быў абвешчаны найвышэйшы ўзровень небясьпекі — чырвоны. Папярэджаньне тычылася Менску і чатырох з шасьці абласьцей Беларусі. У сталіцы тэмпэратура паветра дасягнула 33–35 градусаў цяпла, у Менскай і Магілёўскай абласьцях — 32–36, Берасьцейскай і Гомельскай — 35–37.
Аранжавы ўзровень небясьпекі быў тады абвешчаны ў Віцебскай (дзённая тэмпэратура 29–33 градусы цяпла) і Горадзенскай (31–35) абласьцях.
Пасьля суботняй сьпёкі ў другой палове дня 13 ліпеня і ў нядзелю 14 ліпеня па краіне пракаціліся ўраганы. Загінулі пяць чалавек. Без электрычнасьці і вады засталіся сотні населеных пунктаў у Гомельскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома пра пятую сьмяротную ахвяру ўрагану ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сьпёкі на Беларусь абрынуліся ўраганы. У Менску загінула дзяўчына, парушана энэргазабесьпячэньне ў 452 населеных пунктах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 13 ліпеня чакаецца да +37. Абвешчаны чырвоны ўзровень небясьпекі
ХХХ