Нямецкі аўтагоншчык Ральф Шумахер зрабіў камінг-аўт

Ілюстрацыйнае фота

Шумахер апублікаваў у Instagram пост, на якім ён у абдымку з мужчынам любуецца заходам сонца зь яхты. «Самае цудоўнае ў жыцьці — калі ў цябе ёсьць партнэр, зь якім можна падзяліць усё», — напісаў Шумахер пад фота.

Допіс сабраў больш за 300 тысяч падабаек, паведамляе DW. У камэнтарах Ральфа Шумахера павіншаваў у тым ліку ягоны сын Давід. З ягонай маці Карай аўтагоншчык разьвёўся ў 2015 годзе пасьля 14 гадоў шлюбу.

Чуткі пра гомасэксуальнасьць Ральфа — малодшага брата сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» Міхаэля Шумахера — хадзілі ўжо некалькі гадоў.

Ральф Шумахер таксама выступаў у «Формуле-1», выйграўшы за 10 гадоў шэсьць гонак. Ягоным найлепшым вынікам у чэмпіянаце было 4-е месца ў 2001 і 2002 гадах. Цяпер Ральф кіруе камандай у нямецкай аўтагоначнай сэрыі DTM.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не для таго пералазіла праз плот, каб пакутаваць». Шчырая гутарка з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай Кабінэту ў сацыяльных пытаньнях