Азэрбайджан закрыў сваё пасольства ў сталіцы Ірану Тэгеране пасьля таго, як 27 студзеня 2023 году невядомы мужчына ўвайшоў у будынак дыпмісіі і расстраляў начальніка Службы бясьпекі, а таксама параніў двух яе супрацоўнікаў.
Міністэрства замежных спраў Азэрбайджану заявіла 15 ліпеня, што яго пасол і супрацоўнікі амбасады вярнуліся ў Тэгеран, праз паўтара года пасьля сьмяротнага нападу на яго дыпляматычны аб’ект.
Дыпляматычная місія будзе працаваць у новым памяшканьні, і Іран «прыме адэкватныя захады для забесьпячэньня дыпляматычнай абароны свайго новага будынку», гаворыцца ў паведамленьні МЗС Азэрбайджану.
Баку закрыў сваю амбасаду і эвакуаваў яе супрацоўнікаў у канцы студзеня 2023 году, пасьля ўзброенага нападу на будынак. Нападнік забіў начальніка службы бясьпекі місіі і параніў двух іншых супрацоўнікаў службы бясьпекі. Падазраванага затрымалі, і, паводле зьвестак Міністэрства юстыцыі Ірана, асудзлі на сьмяротнае пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Politico: Беларусь пастаўляла Азэрбайджану зброю ў пэрыяд напружанасьці з Армэніяй у Карабаху ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране апублікавалі першую справаздачу пра крушэньне верталёта з прэзыдэнтам