Забіты — 50-гадовы пажарнік, жыхар штату Пэнсільванія, бацька дваіх дачок Коры Кампэраторэ. Яго імя назваў у нядзелю губэрнатар штату Джош Шапіра. Пра гібель Кампэраторэ таксама напісала ў фэйсбуку яго сястра. Вядома, што загінулы нейкі час быў кіраўніком пажарнай каманды ў Бафала.
Як адзначыў губэрнатар, Кампэраторэ быў актыўным прыхільнікам Трампа. Калі на мітынгу кандыдата пачалася страляніна, ён, паводле слоў губэрнатара, закрыў сваім целам сямейнікаў, спрабуючы абараніць іх ад куль. Ён атрымаў сьмяротнае раненьне ў галаву.
Таксама, акрамя Трампа, у якога куля зачапіла вуха, на мітынгу былі параненыя яшчэ два чалавекі. Нападнік быў забіты. ФБР пацьвердзіла, што гэта 20-гадовы жыхар Пэнсыльваніі Томас Мэт’ю Крукс. Пакуль не зразумелыя матывы ягонага замаху на былога прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра Томаса Мэт’ю Крукса, меркаванага замахоўца на Трампа