Літоўскі бок на 8 гадзін прыпыняў пропуск аўтамабіляў у Медніках

Пункт пропуску ў Медніках

На літоўска-беларускай мяжы ўзьніклі новыя праблемы. Яны вырашыліся прыкладна апоўдні.

У пункце пропуску Меднікі часова прыпынілася афармленьне аўтамабіляў, інфармуе Памежны камітэт Беларусі.

Паводле інфармацыі сумежнага боку, з 3:00 14 ліпеня ў літоўскім пункце пропуску Меднікі (сумежны беларускі — Каменны Лог) адзначаюцца праблемы ў працы праграмнага забесьпячэньня.

У сувязі з гэтым сумежным бокам з тэхнічных прычынаў часова прыпынена афармленьне легкавога і грузавога транспарту, які накіроўваецца ў Літву.

У напрамку Беларусі афармленьне праводзілася ў штатным рэжыме.

У 11:25 беларускі Памежны камітэт паведаміў, што літоўскія калегі цалкам аднавілі працу на сваім КПП.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Смартфоны — не, пыласосы — так. Што зараз нельга везьці з Эўразьвязу ў Беларусь і ў адваротным кірунку