Пра гэта дзяржаўнай агенцыі БЕЛТА расказаў дырэктар фонду Пётр Арушаньянц. Як растлумачыў кіраўнік БФФПП, сума складала да 300 тыс. рублёў і да 60% ад сумы крэдыту. Гэта значыць, пры суме крэдыту 500 тыс. рублёў можна было атрымаць паруку на 200-300 тыс. рублёў.
У фондзе адзначылі, што трохгадовы экспэрымэнт аказаўся ўдалым, дазволіў адпрацаваць ацэнку рызык, і зараз маштабы парук вырастуць.
Ён адзначыў, што праекты рэалізаваныя ў сфэры будаўніцтва, інвэстыцый у мэдыцыну, сельскую гаспадарку.
«Па-першае, гэта будзе не да 300 тыс. рублёў, а ўжо ў 4 разы больш — 1,2 млн, і пакрываць гэтая сума будзе да 80% ад сумы крэдыту. Акрамя гэтага, пашыраецца мэтавае прызначэньне крэдытаў, на якія выдаецца даручэньне», — заявіў Арушаньянц.
Пётр Арушаньянц таксама нагадаў, што аб’ём пазык і лізінгу, якія БФФПП выдаў прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнэсу сёлета, падвоіцца і складзе каля 16 млн рублёў. А ў 2025-м мяркуецца павышэньне да 20 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі вырашыў за кошт бюджэту пагасіць працэнты па крэдытах 5 дзяржаўных прадпрыемстваў, пацярпелых ад санкцый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочам, каб да нас прыходзілі сур’ёзныя людзі, якія імкнуцца тут разьвіваць бізнэс». Як у Польшчы дапамагаюць беларускаму бізнэсу