Зафіксавана сем лякальных тэмпэратурных рэкордаў (усе — у Гомельскай вобласьці), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамета.
У Гомлі паветра прагрэлася да 35,1 градуса (ранейшы максымум — 33 градусы ў 2021 годзе), у Мазыры — да 35 (34 у 1989-м).
Напярэдадні, 11 ліпеня, максымальная тэмпэратура ў краіне дасягнула 34,8 градуса (у Берасьці), абнавілася тры рэкорды.
13 ліпеня сыноптыкі прагназавалі да 37 градусаў. Можа быць перапісаны гістарычны максымум дня 65-гадовай даўніны (36,6 градуса ў Берасьці).
У нядзелю днём па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30...+34°С, а месцамі па Гомельскай вобласьці — +35...+36°С. У Менску ў дзённы час заўтра максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30°С. Сыноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небясьпекі.