Пра гэта паведаміў кіраўнік Хэрсонскай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
Яшчэ два чалавекі атрымалі раненьні. У 41-гадовага мужчыны — чэрапна-мазгавыя траўмы, а таксама раненьне нагі. 58-гадовая жанчына атрымала асколачнае раненьне пляча, грудной клеткі і жывата.
Раніцай 13 ліпеня Пракудзін таксама паведамляў, што ў Хэрсонскай вобласьці пасьля начных абстрэлаў загінуў адзін чалавек, шасьцёра былі параненыя. Паводле яго даных, расейскія ваенныя трапілі ў адміністрацыйны будынак, навучальную ўстанову, вышку сотавай сувязі, краму і інтэрнат, а таксама ў жылыя кварталы, у тым ліку тры шматпавярховыя будынкі і тры прыватныя дамы.
У пятніцу, 12 ліпеня, расейскія войскі нанесьлі авіяўдары па гарадах Мірнаград, Ліман і Канстанцінаўка ў Данецкай вобласьці, у выніку чаго загінулі шасьцёра мірных жыхароў, яшчэ 19 былі параненыя.