Распрацоўнікі мяркуюць, што гэта дазволіць спрасьціць успрыманьне і вывучэньне мапы.
На першым этапе зьмены закрануць толькі расейскамоўную вэрсію сэрвісу і абмежаваную колькасьць краін, у іх ліку Беларусь і Баўгарыя. У будучыні гэты сьпіс будзе папаўняцца ў залежнасьці ад водгукаў карыстальнікаў.
«Для расейскіх карыстальнікаў тапонімы ў краінах з кірылічным пісьменствам ня маюць патрэбы ў дубляваньні на мове арыгіналу, бо маюць амаль ідэнтычнае напісаньне. Таму мы адмовіліся ад іх, што палепшыла ўспрыманьне карты ў розных маштабах», – адзначылі ў прэс-службе «Яндэкса».
Раней «Яндэкс Карты» адмовіліся ад адлюстраваньня дзяржаўных межаў і межаў рэгіёнаў, пераарыентаваўшыся на фізыка-геаграфічны фармат, нагадваюць «Известия». На картах зьявіліся горы, рэкі і іншыя прыродныя аб'екты.
- Беларусь таксама адмаўляецца ад такога напісаньня тапонімаў, якое цяжка зразумець расейцам. Летась урад прыняў пастанову «Аб перадачы назваў геаграфічных аб’ектаў зь беларускай і расейскай моваў на іншыя мовы». Пасьля гэтага беларуская лацінка зьнікла са станцыяў мэтро і прыпынкаў грамадзкага транспарту ў Менску і іншых гарадах.
- Пытаньне аб адмове ад лацінкі паднялі ў сьнежні 2022 году ў сувязі са «зваротамі грамадзян». Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка заяўляў, што выкарыстаньне лацінкі ў беларускіх тапонімах накідае «заходнія лібэральныя каштоўнасьці і культурныя традыцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мовазнаўцы» ў пагонах. Чым лацінка не дагадзіла Лукашэнку