Падзеі 13 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1260 — адбылася бітва пры Дурбе — войскі жамойтаў перамаглі сілы Тэўтонскага ордэна. Параза ордэна стала штуршком для маштабных паўстаньняў прусаў у 1261–1270 гадах.
1508 — бітва Воршай. Ня тая славутая, 1514 году, а папярэдняя, у часе літоўска-маскоўскай вайны 1507-1508 гадоў, якая мела мэтай вызваленьне Смаленску, што быў абложаны маскоўскім войскам. Кіраваў падзеямі тады таксама вялікі гетман Канстанцін Астроскі. Бітву над Дняпром спыніў надыход цемры, і Астроскі меркаваў з новай сілай ударыць на сьвітанку. Аднак маскоўцы ўначы адступілі на ўсход.
1772 — ангельскі мараплавец Джэймз Кук пачаў сваё другое плаваньне вакол сьвету.
1908 — у Лёндане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.
1947 — у Парыжы міністры замежных спраў эўрапейскіх краін пагадзіліся прыняць плян аднаўленьня Эўропы, прапанаваны дзяржсакратаром ЗША Джорджам Маршалам.
1990 — каля Гарадка на Падляшшы пачаўся першы Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».
1993 — у Магілёве адкрыўся першы фэстываль хрысьціянскай духоўнай музыкі «Магутны Божа».
1999 — арыштаваны Юры Бандажэўскі, лекар-навуковец, заснавальнік і першы рэктар Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту, выкрывальнік праўды пра чарнобыльскае забруджаньне. Быў асуджаны на восем гадоў турмы, вызвалены ў 2005-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юры Бандажэўскі. Турма і здароўе. Парады прафэсара мэдыцыныУ гэты дзень нарадзіліся
1797 — Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч.
1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч.
У памяці
1868 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.
1915 — Лявон Гмырак, літаратурны крытык, празаік, аўтар «Нашай Нівы»; загінуў на фронце Першай усясьветнай вайны.
1924 — Альфрэд Маршал, найбольш уплывовы ў свой час ангельскі эканаміст.
2008 — Браніслаў Герэмэк, гісторык, польскі палітык, міністар замежных спраў Польшчы.