Палітвязьня Эдуарда Бабарыку абвінавацілі паводле часткі 2 артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы») і пакаралі пазбаўленьнем волі яшчэ на 1 год і 6 месяцаў, піша «Белсат».
Справу разглядаў судзьдзя Павал Карцінен на выязным паседжаньні ў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Эдуарда Бабарыку судзяць у новай крымінальнай справеЭкс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда, кіраўніка перадвыбарнага штабу бацьці, затрымалі 18 чэрвеня 2020 году, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаць подпісы, сабраныя за вылучэньне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Сьледзтва і суд занялі для Эдуарда Бабарыкі амаль 3,5 года. Гэта рэкордны час для палітычных крымінальных справаў у Беларусі.
Эдуарда ў ліпені 2023 году асудзілі да 8 гадоў зьняволеньня паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У гэты вырак палітвязьню не залічылі час утрыманьня ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачваньні — паўтара года.
Тэрмін пакараньня палітвязень адбывае ў бабруйскай калёніі № 2. Прабавабаронцам вядома. што там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калёніі, а з 1 красавіка яго зьмясьцілі ў ПКТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд Эдуарду Бабарыку ўступіў у сілу амаль праз 3,5 года пасьля затрыманьня, гэта рэкорд для палітычных справаў