Дата дня
12 ліпеня 2014 году памерла Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Баранавічаў.
Валерыя Навадворская зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. У 1969 годзе, калі ёй было ўсяго 19 гадоў, Навадворскую судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі, а потым накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку.
У савецкі пэрыяд Навадворскую некалькі разоў судзілі і 17 разоў арыштоўвалі.
У 1988 годзе яна стала адной з заснавальнікаў партыі «Дэмакратычны саюз».
У сакавіку 2010 году падпісала зварот расейскай апазыцыі «Пуцін павінен сысьці».
Разьвітацца з Навадворскай, якая памерла 12 ліпеня 2014 году, у Сахараўскі цэнтар у Маскве прыйшлі каля 10 тысяч чалавек. Прах яе пахаваны на Данскіх могілках у Маскве (на паўднёвым захадзе расейскай сталіцы, каля Данскога манастыра).
Гэты дзень у гісторыі
1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.
1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці яе права на Вільню.
1943 — адбылася бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.
1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.
2006 — пачатак ізраільска-лібанскай вайны.
У гэты дзень нарадзіліся
100 да н.э. — Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.
1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.
1958 — Павал Лойка, гісторык, які быў аўтарам першых у незалежнай Беларусі падручнікаў гісторыі.
1970 — Ірына Слаўнікава, журналістка, былая супрацоўніца «Белсату». Ірына Слаўнікава асуджаная на 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» і «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым прасіў пракурор.
1884 — Амэдэо Мадыльяні, італьянскі мастак.
1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт.
У памяці
1536 — Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.
1682 — Жан Пікар, францускі астраном.
1843 — Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
2013 — Кастусь Харашэвіч, мастак-жывапісец, гадаванец Саюзу мастакоў Беларусі, адзін з пляяды стваральнікаў вобразу Маладэчна як гораду мастакоў. Напісаў кнігу ўспамінаў «Зьведанае і перажытае».
2013 — на 42-м годзе жыцьця памёр беларускі бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў з Асіповічаў.
2014 — Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валерыя Навадворская: Не аддавайце Беларусь!