Глядзіце інтэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько. Яна бярэ ўдзел у грамадзкім форуме NATO.
Спачатку ў дэклярацыі Беларусь назвалі краінай, якая працягвае спрыяць вайне, а пасьля згадалі ў кантэксьце расейскай ядзернай рыторыкі. Ці могуць быць для Беларусі рэальныя наступствы такой ацэнкі ад NATO?
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
«Гэтая згадка Беларусі не зьяўляецца новай ідэяй, якую прыдумалі зараз. Гэта адлюстроўвае тое, як да Беларусі ставіліся ўжо на працягу апошніх месяцаў ці нават пару гадоў. Тыя наступствы, якія Беларусь адчувае на сабе, гэта і ёсьць вынікі гэтага стаўленьня. Санкцыі будуць узмацняцца і далей, каб абмежаваць супрацоўніцтва Беларусі і Расеі, асабліва ў вайсковай сфэры. Але ёсьць і больш аддаленыя і тэарэтычныя наступствы. NATO пераглядае свае пляны, як яны будуць абараняць сваю тэрыторыю з улікам падзей у Беларусі. Раней яны абмяркоўвалі, ці будзе Беларусь удзельнічаць у магчымай атацы, а зараз яны дакладна ведаюць, што будзе. І таму яны распрацоўваюць новыя пляны, што рабіць, калі атака будзе праводзіцца з тэрыторыі Беларусі», — кажа Алена Кудзько.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Вашынгтоне заклікала Захад праявіць адзінства і рашучасьць у супрацьстаяньні Расеі і дапамозе Ўкраіне«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.