Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
Сныціна пакінула Беларусь пасьля пратэстаў у 2020 годзе, у якіх яна таксама брала ўдзел. Зусім нядаўна яна адкрыта расказала пра сваю гомасэксуальнасьць. Спэктакль заснаваны на гутарках зь ёю. Мікалай Халезін характарызуе яго як «дуалёг» у экспрэсіянісцкім стылі, са Сныцінай у тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Блянкай Барбарай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Сныціна расказала, колькі ў спорце ЛГБТ і чаму вырашыла зрабіць камінгаўт цяперПапярэднія прагляды пачнуцца 21 верасьня, а прэс-адкрыццё адбудзецца 23 і 24 верасьня ў будынку Тэатру Элен Стуарт (66 E. 4 St.) у Нью-Ёрку. Спэктакль працягнецца да 13 кастрычніка – www.lamama.org.
39-гадовая баскетбалістка ростам 188 сантымэтраў, лёгкі форвард, была часткай беларускай каманды, якая выйграла бронзавы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы 2007 году і заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях 2008 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Польшчы павялічыла колькасьць жаўнераў на мяжы зь Беларусьсю