Апошняе апытаньне праекту Chatham House паказвае выразны інтарэс да чэмпіянату Эўропы ў футболе і разнастайнасьць прыхільнасьцяў беларусаў, паведамляе дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House і заснавальнік Цэнтру новых ідэяў Рыгор Астапеня. Ён агучыў вынікі апытаньня.
З 28 чэрвеня па 3 ліпеня Chatham House апытаў 827 чалавек. Выбарка адпавядае структуры гарадзкога насельніцтва Беларусі і скарэктаваная паводле полу, узросту, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі. Сярод іншага, анкета ўтрымлівала два пытаньні, прысьвечаныя чэмпіянату Эўропы ў футболе.
Апытаньне паказвае, што большай частцы беларусаў тэма чэмпіянату Эўропы ў футболе хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўную цікавасьць.
На пытаньне «Ў чэрвені-ліпені гэтага году ў Нямеччыне праходзіць чэмпіянат Эўропы ў футболе. Якое з наступных сьцьвярджэньняў лепш за ўсё апісвае тое, наколькі вам цікава сачыць за гэтай падзеяй?» адказы былі наступныя:
- «Я зьбіраюся глядзець/гляджу матчы, калі ёсьць час» — 21,9% апытаных
- «Я ня супраць даведацца вынікі, але ў цэлым глядзець самі матчы не зьбіраюся» — 37,6% апытаных
- «Мне гэта зусім не цікава» — 40,5% апытаных
А вось да выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі, але каманды-фаварыты мелі найбольшыя сымпатыі — Нямеччына і Гішпанія — па 12–13% сярод тых, хто праяўляе інтарэс да Эўра-2024.
На пытаньне «Якую з наступных краін вы б хацелі бачыць пераможцам (нават у выпадку, калі ня будзеце сачыць за ходам чэмпіянату)?» адказы разьмеркаваліся наступным чынам (сярод тых, хто «зьбіраецца глядзець матчы...» і тых, хто «ня супраць даведвацца вынікі...»):