Пра гэта паведамілі на сайце нарвэскага дзяржаўнага радыё.
Паведамляецца, што здарэньне адбылося ўвечары ў панядзелак. 50-гадовы мужчына быў арыштаваны паліцыяй. Ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў вышуку ў Нідэрляндах, паведаміў прадстаўнік паліцыі Уле Магнус Даніэльсэн.
Па словах начальніка службы сувязі ў замку, падчас інцыдэнту адзін з членаў каралеўскай сям’і знаходзіўся ў замку.
Кіраўнік апэрацыі на месцы здарэньня Андэрс Ронінг кажа, што падчас затрыманьня ў мужчыны было некалькі бутэлек з запальнай сумесьсю.