У прыватнасьці, правілы аб забароне на ўвоз і вываз тавараў цяпер распаўсюджваюцца і на фізычных асобаў, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ўраздроб.
Такая інфармацыя зьмяшчаецца ў атрыманым інфармацыйным агенцтвам «Позірк» адказе прэсавага сакратара аддзелу камунікацыяў Падатковай палаты Любліна Міхаіла Дзеруся на запыт наконт узмацненьня надгляду грамадзян на польска-беларускай мяжы.
У лісьце зазначаецца, што «у абавязкі мытнай і падатковай службы на гэтым участку зьнешняй мяжы ЭЗ акрамя звычайнага памежнага кантролю ўваходзіць таксама забесьпячэньне непарушэньня санкцыяў, уведзеных у дачыненьні да Расеі і Беларусі».
«Правілы абавязваюць афіцэраў, якія праходзяць службу на дзяржаўнай мяжы, праводзіць пільныя і працяглыя праверкі гэтага. Такія праверкі ўключаюць таксама: дбайны аналіз дакумэнтаў, якія суправаджаюць перавозкі, праверку наяўнасьці ў дакумэнтах якіх-небудзь тавараў, якія трапляюць пад санкцыі, а таксама пры выкананьні ўмоваў — фізычныя праверкі тавару, які перавозіцца», — падкрэсьліваецца ў адказе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва запатрабавала вывезьці зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы да 10 ліпеняПраведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што сьпіс тавараў, забароненых да вывазу з ЭЗ у Беларусь, вельмі шырокі і ўтрымлівае некалькі сотняў пазыцый.
У сфэры гандлю Рада ЭЗ пашырыла забарону на пастаўку тавараў і тэхналёгіяў двайнога прызначэньня, а таксама ўвёў дадатковыя абмежаваньні на экспарт прадукцыі, якая можа садзейнічаць умацаваньню беларускага прамысловага патэнцыялу. Акрамя таго, уведзеныя дадатковыя абмежаваньні на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналёгіяў марскога суднаходства і прадметаў раскошы.
Выданьне «Мэдыязона» , вывучыўшы рашэньне Рады ЭЗ, выдзеліла са сьпісу пакупкі, пры вывазе якіх у польскіх мытнікаў могуць узьнікнуць пытаньні — да іх прызначэньня і характарыстык:
- перакіс вадароду,
- расьліны,
- супрацьтрывожныя і супрацьэпілептычныя лекі (напрыклад, кланазепам, алпразоалам, флуразепам і гэтак далей),
- будаўнічыя матэрыялы (лакі, фарбы, эмалі, шпатлёўкі, камень, мінэральная вата, чарапіца, азбэст, цэгла, керамічная плітка і гэтак далей),
- бэнзін, прысадкі для бэнзіну, прэпараты супраць карозіі, антыфрыз, тармазныя вадкасьці,
- бідэ, унітазы, змыўныя бачкі,
- новыя шыны для аўтобусаў, грузавікоў і транспарту, які выкарыстоўваецца ў прамысловасьці, а таксама адноўленыя і б/у шыны для любога транспарту,
- драўніна (фанэра, драўляныя бочкі, лісты ДВП і гэтак далей),
- вырабы з паперы і кардону, уключаючы шпалеры, скрынкі, крафтавую паперу,
- тканіны з воўны, бавоўны і сынтэтыкі, б/у адзеньне і коўдры, уключаючы галаўныя ўборы і абутак,
- духоўкі, машыны для сушкі і хімчысткі,
- электрычныя пераносныя лямпы,
- смартфоны, мікрафоны, гуказапісвальная апаратура і апаратура для радыёвяшчаньня,
- тэлевізійныя камэры, лічбавыя фотаапараты і відэакамэры,
- аб’ектывы для фотаапаратаў, біноклі, кінакамэры, праектары, компасы.