Паводле карэспандэнта Radio Zet, ліквідатар TVP зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды фінансавых парушэньняў на тэлеканале «Белсат».
«Гаворка ідзе аб невыкананьні абавязкаў і перавышэньні паўнамоцтваў кіраўніцтвам тэлебачаньня, у тым ліку былой дырэктаркай і галоўнай рэдактаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы», — паведамляе радыёстанцыя.
Паводле зьвестак Radio Zet, праверка, праведзеная на «Белсаце», нібыта выявіла, сярод іншага, фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, падпісаных са зьнешнімі структурамі, Telewizja Polska магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1,8 мільёна даляраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскае дзяржаўнае тэлебачаньне мяняе структуру. «Белсат» перастане быць незалежнай адзінкайСярод рэформаў на TVP — зьмена працы замежных рэдакцый. У прыватнасьці, «Белсат» і ягоны расейскамоўны філіял «Вот так» пяройдуць пад кіраваньне новай структуры — Цэнтру праграмаў для замежжа.
«Каб лягчэй было ўціхамірыць і запалохаць белсатаўцаў і адпомсьціць за маю пазыцыю, зь мяне вырашылі зрабіць зладзейку. У рэшце рэшт ня здолеюць, але абмазаць г...ном хочуць», — пракамэнтавала справу ў сацсетцы X Рамашэўска-Гузы.