Суд за пераводы палітвязьням
Берасьцейскі абласны суд асудзіў на 3 гады пазбаўленьня волі 55-гадовую Ірыну Пагадаеву, прызнаўшы яе вінаватай паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), паведамляе BG.media.
Адзначаецца, што жанчына зрабіла 32 грашовыя пераводы палітвязьням у СІЗА. Паводле вэрсіі абвінавачаньня, яна «была часткай экстрэмісцкай супольнасьці, наведвала забароненыя каналы, таму дзейнічала сьвядома, з матываў ідэалягічнай варожасьці, з прамым намерам супраць дзейнай улады». У суд яе даставілі ў кайданках, спасылаючыся на распараджэньне кіраўніка ўнутраных войскаў МУС Мікалая Карпянкова. Але судзьдзя загадала міліцыянтаў выслабаніць рукі абвінавачанай.
Пагадаеву затрымалі 6 траўня 2024 году. Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай. У камэры СІЗА ў яе быў гіпэртанічны крыз.
У Берасьцейскім абласным судзе таксама разглядаецца справа палітзьняволенай Ірыны Бандарэнкі паводле арт. 3614 КК. Жанчына на працягу некалькіх месяцаў рабіла невялікія грашовыя пераводы зьняволеным і насіла перадачы ў СІЗА № 7 Берасьця.
У гэтым жа судзе 8 ліпеня пачнецца працэс над 63-гадовай Натальляй Малец паводле частак 1, 2 арт. 3614 КК. Жанчына адправіла 125 грашовых пераводаў палітвязьням. У 2023 годзе яе прыгаварылі да 1,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Малец таксама прызналі палітычнай зьняволенай, піша «Позірк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 траўня: 9 гадоў калёніі за ахвяраваньні беларускім ініцыятывам, 4 гады — за ўдзел у «пляне Перамога» і камэнтарыЗавочна судзяць Алеся Кіркевіча
У Горадзенскім абласным судзе 8 ліпеня ў парадку спэцыяльнага вядзеньня распачаўся суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (часткі 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу). Справу завочна разглядае судзьдзя Ігар Собалеў. Сутнасьць абвінавачваньня невядомая.
Пра тое, што супраць Алеся завочна пачалі крымінальную справу, стала вядома з тэлеграм-каналу Сьледчага камітэту 29 сакавіка.
Журналіст-фрылансэр Алесь Кіркевіч — пісьменьнік і краязнаўца, колішні намесьнік старшыні «Маладога фронту», а таксама былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. На пачатку 2011-га быў арыштаваны. 5 траўня 2011 году суд Кастрычніцкага раёну Менску асудзіў яго на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Наваполацкай папраўчай калёніі № 1 і быў вызвалены праз памілаваньне 1 верасьня 2011 году.
Санкцыі артыкулу 361-4 КК прадугледжваюць пазбаўленьне волі на тэрмін да 7 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Кіркевіч: «У разуменьні ўладаў Быкаў — здраднік, які пісаў пра вайну, а пасьля хадзіў на мітынгі з Пазьняком, стаў «бэчэбэшнікам»Індывідуальную прадпрымальніцу затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-га
На відэа сілавікоў жанчына кажа, што працуе індывідуальнай прадпрымальніцай у сфэры грузаперавозак і што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах і трапіла на фота з нацыянальным беларускім сьцягам у руках, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 ліпеня: затрыманьні за ўдзел у пратэстах, татуіроўку і за словы «Слава Ўкраіне!»