Гэтую інфармацыю дае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Як піша «Вясна», пэўна, гэта зьвязана з тым, што частка палітвязьняў выйшлі на волю па памілаваньні — ім давялося пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. Вядома таксама, што замест гэтых людзей выйсьці на волю прапаноўвалі іншым палітвязьням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызваленьня адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы.
- Па стане на 8 ліпеня праваабаронцам вядома пра 18 палітзьняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю.
- Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.
- Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.