Паведамляецца аб некалькіх пацярпелых. Пра здарэньне перадае Іранская служба Радыё Свабода.
Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні партовых уладаў, карабель нахіліўся праз трапляньне вады ў балястныя цыстэрны падчас рамонту. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што некалькі чалавек дастаўленыя ў шпіталь.
«Саханд» быў спушчаны на ваду ў 2017 годзе. Карабель водазьмяшчэньнем каля 2500 тон узброены тарпэднымі ўстаноўкамі, ракетамі, у тым ліку супрацькарабельнымі, артылерыйскай устаноўкай і аўтаматычнымі гарматамі.
Кіраўнік кампаніі «Комплекс суднабудаўнічай і афшорнай прамысловасьці Ірана» Салман Зарбі ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Фарс» заявіў, што карабель можа быць адрамантаваны.
У 2018 галу ў Касьпійскім моры пацярпеў катастрофу аднатыпны з «Сахандам» фрэгат «Дамаванд». Ён урэзаўся ў хвалярэз ля базы ў Бэндэр-Энзелі падчас шторму і празь некалькі дзён затануў, паведамлялася пра двух загінулых. Карабель абяцалі вярнуць у строй, аднак ён ужо пяць гадоў знаходзіцца на рамонце, гэта амаль столькі ж, колькі заняло яго будаўніцтва.