Публіцыст Аляксандар Няўзораў называе сапраўдныя, на ягоную думку, прычыны візыту да Пуціна вугорскага прэм’ера.
— Мы бачым, што хмары згушчаюцца, павароты палітыкі і нашага з вамі лёсу становяцца ўсё больш пакручастымі, — адзначыў Аляксандар Няўзораў у стрыме на сваім канале. — То Ле Пэн адмочыць глупства, то вугорскі Орбан пацягнецца асабіста за заробкам у Крэмль, то Фіца што-небудзь выкіне.
Але Орбана, паводле Няўзорава, «таксама можна зразумець — ён жа прадчувае, што месца ўлюбёнца хутка вызваліцца: Лукашэнка ў кепскім стане, і Орбан марыць пры Пуціне заняць гэтую ганебную, але прыемную пасаду. Таму яму, вядома, хочацца пацерціся аб ногі гаспадара».
- На прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году расейскі журналіст, прадусар, рэжысэр Аляксандар Няўзораў быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна, аднак цяпер ён актыўна выступае за вяртаньне Крыму Ўкраіне і поўнае вызваленьне Данбасу. У красавіку 2022 году Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла Няўзорава ў сьпіс СМІ – «іншаземных агентаў». Цяпер журналіст знаходзіцца па-за межамі Расеі.
- Раней Басманны раённы суд Масквы завочна вынес вырак журналісту Няўзораву — 8 гадоў зьняволеньня ў справе аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскую армію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі журналіста Няўзорава і ягоную жонку прызналі «экстрэмісцкім аб'яднаньнем»