«Паважаныя беларусы і самыя блізкія нашы сябры з Украіны і Расеі, падумайце над маёй прапановай аб куплі за грошы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых непэрспэктыўных сёлах», – заклікаў ён на сьвяце «Купальле».
Паводле яго, Беларусь стала «ціхім і спакойным, утульным кутком для расіян і ўкраінцаў», таму яны «з задавальненьнем набываюць тут зямлю». Лукашэнка падкрэсьліў, што ў Беларусь «прыяжджаюць па спакой і цішыню».
Ён таксама заклікаў купляць участкі ў непэрспэктыўных населеных пунктах і беларусаў-гараджан. «Вы павінны адрадзіць гэтыя вёсачкі, – падкрэсьліў Лукашэнка. – Няхай у вас там будзе дача. Бо гэта 40-50 сотак зямлі – гэта немалы кавалак. Рабіце гэта цяпер, заўтра будзе позна».
- Летам 2020 году Аляксандар Лукашэнка ўжо заклікаў адраджаць хутары і непэрспэктыўныя вёскі. Разам з тым улады для канфіскацыі нерухомасьці апанэнтаў рэжыму ў студзені 2023 году прынялі закон «Аб канфіскацыі маёмасьці», скіраваны супраць тых, хто, на думку ўладаў, учыніў «недружалюбныя дзеяньні».
- «Разам з гэтым законам было прынята мноства зьменаў, якія датычацца становішча беларусаў, якія зьехалі за мяжу, гэта значыць накіраваных менавіта на іх. Таму я лічу гэты закон часткай палітыкі супраць тых, хто зьехаў з краіны, гэта значыць, можна сказаць, гэта легалізацыя рэпрэсій», – тлумачыць юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова.